Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Папа падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго падчас хваробы

Апоўдні, 23 сакавіка 2025 года, перад тым як выпісацца з клінікі “Джэмэлі” і вярнуцца ў Дом Святой Марты, Францішак прывітаў вернікаў з балкона шпіталя. Ён з’явіўся на публіцы пасля доўгай шпіталізацыі, распачатай 14 лютага 2025 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папа звярнуўся да людзей, якія сабраліся перад бальніцай, з кароткім прывітаннем. "Дзякуй усім! Я бачу спадарыню з жоўтымі кветкамі. Якая малайчына!" – сказаў ён.

На пляцоўцы перад клінікай сабралася каля 3 тысяч чалавек, якія апладзіравалі і віталі Францішка. Папа падзякаваў усім, сказаўшы ў мікрафон некалькі слоў з балкона пятага паверха. Заўважыўшы пажылую жанчыну, 72-гадовую Кармелу Манкуза, якая трымала ў руках жоўтыя кветкі, Пантыфік звярнуўся да яе з асабістым прывітаннем. Спадарыня Манкуза прыходзіла да шпіталя амаль кожны дзень на працягу хваробы Папы, а таксама шмат разоў удзельнічала ў агульных аўдыенцыях Францішка па серадах. “Жадаю яму хутка выздаравець і зноў вярнуцца да нас", - сказала жанчына.

На пляцоўцы перад шпіталем сабраліся урачы, медсёстры, студэнты ўніверсітэта, а таксама вернікі розных нацыянальнасцяў. Некаторыя з іх прынеслі з сабой вялікі плакат з заклікамі да міру і сцягамі розных краін. Група пілігрымаў прыйшла з Юбілейным крыжам, які выкарыстоўваецца падчас пілігрымак да Святой Брамы ватыканскай базілікі.

Старая знаёмая Папы, сястра Жэнеўеў Жанінгро з супольнасці Малых Сясцёр Езуса, якая здзяйсняе сваё служэнне ў Луна-парку Осціі і кожную сераду прыходзіць на агульную аўдыенцыю ў Ватыкан, "не магла дачакацца выхаду Францішка". "Мы ўжо не вытрымлівалі. Мы жадаем яму шмат шчасця. Найлепшыя пажаданні!" - сказала яна.

Перш чым пакінуць шпіталь, Папа коратка прывітаў яго персанал і кіраўніцтва: рэктара Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса, прафесара Элену Бекалі; старшыню Фонду ўніверсітэцкай клінікі “Джэмэлі” Даніэля Франка; дэкана факультэта медыцыны і хірургіі, прафесара Антоніа Гасбарыні; віцэ-прэзідэнта Фонду Джузэпэ Фіароні; генеральнага дырэктара Марка Элефанці, біскупа Клаўдыё Джуліядоры, касцельнага асістэнта ўніверсітэта, доктара Серджа Альф'еры, кіраўніка Дэпартамента медыцынскіх і хірургічных навук і медыцынскага дырэктара клінікі Андрэа Камбіеры.

Неўзабаве белы аўтамабіль Fiat 500L пакінуў шпіталь у кірунку базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, якую ніколі не прамінае Папа пасля апостальскіх падарожжаў ці шпіталізацыі. У святыні захоўваецца абраз Маці Божай Salus Populi Romani, перад якой любіць маліцца Францішак. Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, Папа перадаў архіпрэзбітару базілікі, кардыналу Раландасу Макрыцкасу, кветкі, каб іх паклалі да марыйнага абраза.

 Кветкі для абраза Маці Божай Salus Populi Romani
Кветкі для абраза Маці Божай Salus Populi Romani
23 сакавіка 2025, 12:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930