Біскупы просяць Святога Айца заняцца праблемай рахінджа
Рахінджа з’яўляюцца непажаданым народам. Самі лічаць, што бірманскі штат Араканэ – гэта іх дом. Бірманскія ж будысты прабуюць выгнаць іх, сцвярджаючы, што яны прыйшлі з суседняй Бангладэш. Гэта краіна прымае іх і дапамагае, але, як адзначыў кардынал Чарльз Бо, старшыня бірманскага епіскапату, гэта будзе працягвацца да таго часу, пакуль замежныя фонды аказваюць падтрымку.
Мусульманскія краіны вядуць шмат размоў пра рахінджа – з дапамогай, аднак, не спяшаюцца, у тым ліку не жадаюць прызнаваць за прадстаўнікамі групы сваё грамадзянства або даць пастаянны прытулак. На думку іерарха, у гэтым выпадку Папа з’яўляецца адзіным чалавекам, які можа пераканаць міжнародную супольнасць вырашыць праблему.
Бірманскі біскупы знаходзіліся ў Ватыкане з візітам “ad limina” і гаварылі аб гэтым з Францішкам. Пантыфік пагадзіўся ўзяць на сябе такую місію, хоць, як адзначыў, трэба дзейнічаць вельмі асцярожна. Кардынал Бо перакананы ў тым, што Папа справіцца з гэтай задачай. Падчас свайго візіту ў М’янму ў 2017 г. ён прадэманстраваў, што можа быць пачуты ўсімі.
“Ён пакінуў пасланне для ўсіх. І я думаю, што яно пачало даходзіць да ўсёй нацыі. Людзі з яшчэ большай павагай пачалі ставіцца да Папы, а таксама, ускосна, да Каталіцкага Касцёла. Мы самі адчуваем гэта. Мы біскупы, да прыкладу, пасля візіту Пантыфіка маем больш лёгкі доступ да ўладаў, і нават ваенных – нас прымаюць генералы”, - падзяліўся бірманскі іерарх.
Паводле яго, атмасфера зараз станоўчая, што можна выкарыстаць. “Калі мы размаўлялі пра гэта з Папам, ён запэўніў нас, што не ігнаруе нікога і з кожным гатовы гаварыць. Мы бачылі гэта і падчас візіту, калі кіраўнік узброеных сіл пажадаў размаўляць з Папам, першы выйшаў з ініцыятывай сустрэцца з Францішкам. Папа пагадзіўся на гэта, і, такім чынам, змог выйсці да генерала з пасланнем міру”, - сказаў кардынал Бо.