Пантыфік сустрэўся з нявінна асуджаным палякам
13 чэрвеня 2018 г. пасля агульнай аўдыенцыі Пантыфік сустрэўся з Томашам Камэнда, які, будучы нявінным, 18 гадоў знаходзіўся ў турме.
41-гадоўвы паляк і яго бацькі адправіліся ў Рым, каб памаліцца на магіле св. Яна Паўла II. Францішак быў відавочна крануты сустрэчай. Ён падарыў мужчыне і яго бацькам ружанцы.
Затым Томаша і яго блізкіх запрасіў на абед апостальскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі, які 28 чэрвеня будзе ўключаны ў Калегію кардыналаў. Падрыхтаваў ежу Энцо, які 20 гадоў адбываў пакаранне, а цяпер супрацоўнічае з папскай дабрачыннай структурай.
18 гадоў таму Томаш Камэнда быў асуджаны на 25 гадоў турэмнага зняволенне па абвінавачанні ў згвалтаванні і забойстве. Калі яго арыштавалі, яму было ўсяго 23 гады. І толькі зараз следства прызнала – мужчына адседзеў амаль палову жыцця з-за судовай памылкі.
13 чэрвеня 2018, 15:15