Выява Францішка на паштовых марках Ірландыі
На паштовым знаку коштам 1 еўра прадстаўлены Папа, які выпускае ўверх голуба, на іншым – коштам 1,5 еўра, – выкарыстана ілюстрацыя сям’і, якая ідзе па беразе мора. Марка спасылаецца на галоўную мэту Апостальскага падарожжа Пантыфіка, якой з’яўляецца Сусветная сустрэчай сем’яў, якая 21-26 жніўня 2018 г. будзе праходзіць у сталіцы Ірландыі.
На прэзентацыі двух паштовых знакаў арцыбіскуп Дублінскі Дзіармуід Марцін назваў гэтую ініцыятыву важным укладам пошты ў візіт, які з’яўляецца цудоўнай магчымасцю не толькі для Касцёла, але і краіны.
Маркі і памятную пячатку распрацавала кампанія “Vermillion Design”. Канверт “Першага дня” і калекцыянерскія аркушы даступныя ў галоўным аддзяленні Ірландскай пошты ў Дубліне. Іх можна замовіць таксама на www.irishstamps.ie.
ІХ Сусветная сустрэча сем’яў пройдзе з 21 па 26 жніўня 2018 г. у ірландскім Дубліне з удзелам Папы. Яе дэвіз: “Евангелле сям’і – радасць для свету”.