Святы Пасад і ЗША абмяняліся поглядамі на сітуацыю ў Нікарагуа
Тэмай размовы была напружаная сітуацыя ў Нікарагуа, пацвердзіла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
На афіцыйным сайце ўраду ЗША паведамляецца, што Майкл Пенс высока ацаніў заклікі Папы да дыялогу, а таксама ўклад нікарагуанскага каталіцкага духавенства на карысць правоў чалавека, свабоды веравызнання і мірных перамовам баміж бакамі канфлікту. Суразмоўцы асудзілі насілле, ахвярамі якога сталі сотні людзей, у тым ліку мясцовы Касцёл, і выказалі падрымку Канферэнцыі Біскупаў Нікарагуа і каталіцкай супольнасці краіны, якія бароняць правы чалавека, дэмакратыю і свабоду.
Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі Даніэль Артэга абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне дапамогі і павелічэнне ўзносаў работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. З часам сацыяльныя пратэсты перараслі ў палітычныя маніфестацыі з патрабаваннямі адстаўкі дзеючага кіраўніка і ўстанаўлення дэмакратычнага парадку.
У выніку супрацьстаяння маніфестантаў з паліцыяй загінулі ўжо каля 400 чалавек. У краіне ўсё часцей узнікаюць выпадкі антыкасцёльнай і антыхрысціянскай агрэсіі.