Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Чарнагорыі
8 кастрычніка 2018 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Чарнагорыя Міла Джуканавіча.
Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.
Падчас шчырых перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Чарнагорыя, якія былі замацаваны Базавым пагадненнем у 2011 г., а таксама станоўчы ўклад каталіцкай супольнасці ў жыццё чарнагорскага грамадства.
Адбылося абмеркаванне сітуацыі ў краіне і працэсу яе еўрапейскай інтэграцыі. Былі закрануты тэмы рэгіянальныя характару, між іншым, міжэтнічнае і міжрэлігійнае суіснаванне, ахова навакольнага асяроддзя. Меў месца абмен думкамі па розных міжнародных пытаннях, з асаблівай увагай да ўрэгулявання канфліктаў.
08 кастрычніка 2018, 14:24