Святы Пасад: да паўсюднага выкаранення беднасці яшчэ далёка
Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса прыняў удзел у 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Ён зазначыў, што за апошнія тры дзесяцігоддзі былі зроблены значныя крокі ў барацьбе з беднасцю, асабліва крайняй. Паводле Сусветнага банка, у большай палове краін свету бедныя складаюць менш за 3% – гэта самы лепшы паказчык у гісторыі. Тым не менш, да “паўсюднага выкаранення беднасці ва ўсіх яе формах” – мэты, якую ААН паставіла перад сабой да 2030 г. – яшчэ вельмі далёка, падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду.
Арцыбіскуп звярнуў увагу на пашырэнне няроўнасці паміж краінамі і людзьмі ўнутры асобных дзяржаў.
- падкрэсліў ён.
Дыпламатычны прадстаўнік Святога Пасаду зазначыў, што беднасць і няроўнасць часта зводзяцца да пытанняў з эканамічнай сферы, але гэта толькі частковае бачанне праблемы. Неадпаведны падыход у гэтым пытанні прыводзіць да росту несправядлівасці, большай няроўнасці, выклікае пратэсты і грамадскія беспарадкі. Іерарх падкрэсліў, што ў сучасным узаемазалежным свеце няроўнасць бачная больш, чым у мінулым.
Арцыбіскуп Ауса заклікаў міжнародную супольнасць сканцэнтраваць увагу на праблемах сям’і, моладзі, няпоўнаспраўных і пажылых. Улады павінны падтрымліваць сем’і, бо яны з’яўляюцца фундаментам грамадства; інвеставаць у маладых, каб актыўна ўплывалі на ўласнае і грамадскае жыццё; клапаціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых, бо іх часта ігнаруюць.