Пій XII вярнуў нейтралітэт Ватыкану ў Першай сусветнай вайне
Праз 100 гадоў з дня заканчэння ваеннага супрацьстаяння на гэта звярнуў увагу ў інтэрв’ю Vatican News гісторык Ёхан Iкс, дырэктар гістарычных архіваў ватыканскага Дзяржаўнага Сакратарыяту.
Вучоны прызнаўся, што ў пачатку вайны Святы Пасад знаходзіўся пад уплывам эфектыўнай нямецкай прапаганды, але арцыбіскуп Пачэлі хутка зразумеў яе падводныя камяні і змог аднавіць фактычны нейтралітэт. Будучы Папа рэалізаваў шэраг канкрэтных змен у структуры ватыканскай дыпламатыі. Ён зняў з пасад асоб, звязаных з Германіяй, напрыклад, часовага паверанага ў справах нунцыятуры ў Брусэлі і нунцыяў у Бельгіі і Баварыі. Ікс дадаў, што арцыбіскуп Пачэлі адначасова ўсталяваў сяброўскія адносіны з англічанамі.
Усё гэта, вядома, тлумачыць пазнейшае стаўленне Пія XII да нацызму. “Той, хто так добра пазнаў хлусню нямецкай прапаганды падчас Першай сусветнай вайны, не патрапіў у тую ж пастку ў трыццатыя гады. Наадварот, ён вельмі добра зразумеў, што Германія зноў хоча выліць сваю хлусню на ўсё Еўропу”, - падагульніў свае высновы кіраўнік аднаго з дэпартаментаў ватыканскага Дзяржсакратарыяту.