Дзяржсакратар: змена клімату – пытанне маральнае
Іерарх выступіў на саміце ААН “COP24” у польскім Катавіцэ, прысвечаным кліматычным праблемам, і адзначыў, што на думку Святога Пасаду праграма па барацьбе з глабальным пацяпленнем павінна грунтавацца, у першую чаргу, на этыцы. Патрэбна таксама вера ў магчымасць дасягнення трох мэтаў: павагі да годнасці чалавека, ліквідацыі галечы і змякчэнні наступстваў змены клімату. Яшчэ адной рысай павінна быць “сканцэнтраванасць на задавальненні бягучых і будучых патрэб”.
“Мы ведаем, што мы можам зрабіць, і што мы маем намер зрабіць, і гэта становіцца этычным імператывам. Гэта абавязвае нас сур’ёзна задумацца пра важнасць фінансавых і эканамічных інвестыцый, а таксама іх арыентацыі на сектары, якія аказваюць уплыў на будучыню чалавецтва, забеспячэнне ўмоў для годнага жыцця на здаровай планеце”, - сказаў кардынал Паралін.
Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі адзначыў, што катавіцкі саміт ААН можа стаць паваротным момантам, дэманструючы, што супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне па-ранейшаму актуальныя. “Мы сутыкнуліся з цывілізацыйнай праблемай, якой з’яўляецца прыбытак, як вынік прынцыпу агульнага дабра”, - сказаў ён.
, - дадаў кардынал.
У сваім звароце, іерарх падкрэсліў, што існуе “адчуванне тэрміновасці дзеянняў”, у прыватнасці, што “бягучыя абавязацельствы, прынятыя дзяржавамі ў мэтах змякчэння наступстваў змены клімату, не з’яўляюцца дастатковымі для дасягнення пастаўленых мэтаў і задач Парыжскага пагаднення”.
“Праца па абароне клімату патрабуе яснага погляду на будучыню і моцнай палітычнай волі для прасоўвання – як мага хутчэй – працэсу змен, заснаваных на рэалізацыі мадэлі развіцця, вольнай ад такіх тэхналогій і паводзін, які вядуць да звышнарматыўных выкідаў парніковых газаў” - сказаў кардынал Паралін.
Ватыканскі іерарх запэўніў удзельнікаў кліматычнага саміту ААН у падтрымцы папы Францішка, які спадзяецца, што форум стане часам “плённай працы па будаванні нашага агульнага дабра”.
Дзяржаўны сакратар прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці 24-й сесіі Канферэнцыі Бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату “COP24”. Яна будзе праходзіць у польсім Катавіцэ да 14 снежня 2018 г. У форуме прымаюць удзел каля 20 тыс. чалавек з 190 краін. Сярод іх палітыкі, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, навуковых і дзелавых колаў.