Францішак прыняў Прэзідэнта Славакіі
14 снежня 2018 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі Андрэя Кіску. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Падчас шчырых размоў была звернута ўвага на добрыя двухбаковыя адносіны і на ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё славацкага грамадства, асабліва ў сферы адукацыі. Былі абмеркаваны некаторыя пытанні, які ўяўляюць узаемную цікавасць, у тым ліку кліматычныя змены і прыём мігрантаў. Гаворка ішла і пра міжнародны кантэкст, пра мір, бяспеку і супрацоўніцтва ў Еўропе, з улікам славацкага старшынства ў АБСЕ ў 2019 г.
14 снежня 2018, 13:33