Прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН пра правы ахвяр гандлю людзьмі
Арцыбіскуп Ауса спаслаўся на сёлетнюю сесію ААН-аўскай Камісіі па становішчы жанчын і нагадаў што ў Мэтах развіцця да 2030 г. міжнародная супольнасць узяла на сябе абавязацельства, што ўсе мужчыны і жанчыны, у прыватнасці з бедных і ўразлівых слаёў насельніцтва, будуць мець роўныя правы на эканамічныя рэсурсы, на доступ да асноўных паслуг, на ўласнасць. Патрэбна забеспячэнне доступу да адукацыі, да працоўных месцаў, да медыцынскага абслугоўвання, да сістэмы правасуддзя. Без гарантавання сацыяльнай абароны паспяховая барацьба з сучасным рабствам не будзе рэалізавана.
Іерарх нагадаў, што два месяцы таму Святы Пасад апублікаваў душпастырскія парады для ўсяго Касцёла па барацьбе з гандлем людзьмі. Там падкрэсліваецца, між іншым, што трэба пачаць з вырашэння практычных праблем ахвяр: пагасіць даўгі, гарантаваць бяспечнае жыллё, даць магчымасць атрымаць новыя навыкі, знайсці і захаваць годную працу, атрымаць псіхалагічную дапамогу. Калі пацярпелыя аддаюць перавагу заставацца ў краіне прызначэння, яны павінны мець доступ да якаснай адукацыі і праграм, накіраваных на іх сацыяльную і прафесійную інтэграцыю.
Але самае галоўнае, падкрэсліў прадстаўнік Святога Пасаду, каб ахвяры гандлю людзьмі заўсёды адчувалі павагу да сябе і мелі магчымасць рухацца наперад.