Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Мальты
Падчас сардэчных перамоў былі адзначаны канструктыўныя адносіны, якія звязваюць Святы Пасад і Рэспубліку Мальта, а таксама супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць чалавечага прагрэсу, сацыяльнага, культурнага і духоўнага развіцця насельніцтва, асабліва моладзі, у святле свецкага ўкладу, які каталіцызм прапанаваў краіне.
Таксама былі абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, з асаблівым акцэнтам на еўраінтэграцыйныя перспектывы і сітуацыю ў Міжземнамор’і: гаворка ішла пра міграцыю, развіццё супрацоўніцтва і міжрэлігійныя зносіны.
Каталіцызм – дамінуючая і дзяржаўная рэлігія ў краіне. Католікі тут складаюць 98% насельніцтва – каля 400 тыс. чалавек. На востраве – дзве касцёльныя тэрытарыяльныя струкутры: архідыяцэзія-мітраполія Мальты і суфраганная дыяцэзія Гоца. У краіне каля тысячы святароў і ста парафій.