Пантыфік прыняў Прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі
Падчас шчырых размоў былі падкрэслены добрыя двухбаковыя адносіны і выказана задавальненне ў сувязі з ратыфікацыяй Рамачнага пагаднення паміж Святым Пасадам і краінай. У гэтым кантэксце была адзначана роля Каталіцкага Касцёла ў жыцці грамадства, сферы адукацыі і аховы здароўя. Асаблівая ўвага была звернута на нядаўняе адкрыццё пры ўдзеле Святога Пасаду дзіцячай бальніцы ў Бангі, за што Прэзідэнт выказаў асаблівую падзяку Пантыфіку.
Бакі засяродзілі сваю ўвагу на бягучай сітуацыі ў краіне, з канкрэтнай спасылкай на нядаўняе пагадненне, дасягнутае рознымі палітычнымі суб’ектамі. Была выказана падтрымка намаганням па садзейнічанні мірнаму суіснаванню і нацыянальнаму прымірэнню, каб пакласці канец насіллю і даць магчымасць бежанцам вярнуцца ў свае дамы.