Пантыфік запэўніў у малітве за ахвяр паводкі ў Афрыцы
Папа выказаў салідарнасць з народам паўднёвай Афрыкі ў сувязі з паводкамі, якія прывялі да гібелі людзей і моцных разбурэнняў. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 20 сакавіка 2019 г.
“У гэтыя дні моцныя паводкі прынеслі жалобу і разбурэнні ў розных рэгіёнах Мазамбіку, Зімбабвэ і Малаві. Дарагім народам гэтых краін я выказваю мой боль і блізкасць. Давяраю шматлікіх ахвяр і іх сем’і Божай міласэрнасці і малюся аб суцяшэнні і падтрымцы для тых, хто пацярпеў ад гэтага катаклізму”, - сказаў Святы Айцец.
Паводле дадзеных ААН, у выніку катастрафічных паводак і разбуральнага ветру ў трох афрыканскіх краінах пацярпелі каля 2,6 млн. чалавек, некалькі соцень загінулі.
20 сакавіка 2019, 11:42