Полымя Міру з Хірасімы ў Ватыкане
Францішку было прадстаўлена Полымя Міру, запаленага ад гарачага попелу пасля ядзернай бамбардзіроўкі Хірасімы, што бесперапынна гарыць з 6 жніўня 1945 г.
Малітва за мір і справядлівасць, каб разам будаваць будучыню без ядзернай зброі – такая інтэнцыя візіту ў Ватыкан прадстаўнікоў ініцыятывы. Кожны год малітва і мерапрыемствы ў рамках “Каравана Зямлі” стымулююць тысячы людзей па ўсім свеце працаваць на карысць лепшай будучыні для ўсіх.
У жніўні 1945 г. Тацуо Ямамота прыехаў у Хірасіму, каб знайсці рэшткі свайго загінулага падчас бамбардзіроўкі сваяка. Гэта не ўдалося, але ў памяць ён вырашыў запаліць лампаду ад вуглёў, якія засталіся на папялішчы. Пасля вяртання дадому Ямамота працягнуў падтрымліваць полымя, якое з гадамі стала сімвалам ваенных падзей.
Самалёт ВПС ЗША 6 жніўня 1945 г. скінуў на японскі горад Хірасіма атамную бомбу. Праз тры дні тое ж адбылося і з Нагасакі. Агульная колькасць загінулых склала ад 90 тыс. да 166 тыс. чалавек у Хірасіме і ад 60 тыс. да 80 тыс. – у Нагасакі.