Папа прыняў старшыню Прэзідыума Босніі і Герцагавіны
26 красавіка 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі старшыню Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларада Додзіка. Палітык таксама сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Падчас шчырых перамоў абмяркоўваліся добрыя двухбаковыя адносіны, прысутнасць каталіцкай супольнасці ў Босніі і Герцагавіне, сітуацыя ў краіне і тыя выклікі, эканамічнага і грамадскага характару, якія яна перажывае. Адзначалася патрэба ў забеспячэнні роўнасці паміж этнічнымі групамі, з якіх складаецца народ, і прымірэння паміж імі. Падкрэслівалася важнасць дыялогу і ўзаемнай павагі таксама ў інстытуцыйнай сферы, для пераадолення падзелаў і дасягнення міру.
Бакі абмеркавалі таксама тэмы, якія маюць супольны інтарэс і тычацца міжнароднай сферы, з асаблівай спасылкай на перспектывы пашырэння Еўрапейскага Саюза на Заходнія Балканы.
26 красавіка 2019, 14:07