Смяротнае пакаранне: даклад Amnesty і пазіцыя Святога Пасаду
Amnesty International апублікавалі даклад аб сітуацыі з прымяненнем смяротнай кары ў свеце. У Кітаі, Іране, Сірыі, В’етнаме і Іраку самыя высокія паказчыкі. У некаторых краінах існуе тэндэнцыя да росту колькасці смяротных прысудаў: гэта Беларусь, Японія, Сінгапур, Паўднёвы Судан і Злучаныя Штаты. Тайланд вярнуўся да смяротнага пакарання ў 2009 года, а Шры-Ланка абвясціла аб аднаўленні пакаранняў смерцю пасля больш чым 40 гадоў. Тым не менш, у канцы 2018 г. было 142 дзяржавы, якія адмянілі смяротнае пакаранне ў законе або на практыцы.
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе выносяцца і выконваюцца смяротныя прысуды. Аб пакаранні не паведамляецца загадзя, целы забітых сваякам не выдаюць. Праз некаторы час пасля выканання пакарання ім дасылаюць даведку пра смерць і асабістыя рэчы асуджанага.
Папа неаднаразова заклікаў краіны, дзе засталося смяротнае пакаранне, прыняць мараторый на яго прымяненне з мэтай канчатковай адмены. Смяротнае пакаранне супярэчыць Евангеллю, бо прадугледжвае знішчэнне святога ў вачах Стварыцеля жыцця, якога толькі Бог з’яўляецца сапраўдным суддзёй і гарантам, казаў ён 17 снежня 2018 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з дэлегацыяй Міжнароднай камісіі супраць смяротнага пакарання.
Некаторы час таму Францішак унёс змены ў Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. У новай рэдакцыі гаворыцца, што “смяротнае пакаранне недапушчальнае, бо з’яўляецца замахам на непарушнасць і годнасць чалавека”.
Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад сутнасці і абставін злачынства, вінаватасці, невінаватасці, асобы злачынцы або метаду, якім дзяржава карыстаецца для пазбаўлення жыцця.