Святы Пасад: шматбаковая дыпламатыя павінна служыць міру
Нарада праходзіла 24-25 красавіка 2019 г. у штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку.
Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса падкрэсліў, што Апостальская Сталіца заклікае ўмацаваць сістэму шматбаковасці, нагадваючы, што “неад’емная ўмова для паспяховасці шматбаковай дыпламатыі – гэта добрая воля і давер паміж бакамі, іх адкрытасць на пошук супольных рашэнняў, каб пераадольваць супярэчнасці”.
, - дадаў ватыканскі дыпламат.
Прадстаўнік Святога Пасаду выказаў занепакоенасць у сувязі з тэндэнцыяй навязваць або адстойваць нацыянальныя інтарэсы, абмінаючы інструменты, прадугледжаныя міжнародным правам для вырашэння супярэчнасцей, гарантавання павагі да справядлівасці, у тым ліку праз міжнародныя суды. Нунцый зазначыў, што часта да такіх дзеянняў кіраўнікоў дзяржаў падштурхоўвае незадаволенасць грамадзян, якія ўспрымаюць працэдуры і правілы, згодна з якімі дзейнічае міжнародная супольнасць, занадта павольнымі, абстрактнымі і далёкімі ад канкрэтнага жыцця. У той жа час, ён заклікаў да павагі да міжнароднага права.
, - сцвердзіў дыпламат.
Арцыбіскуп Ауса нагадаў пра абавязак міжнароднай супольнасці бараніць тых, хто знаходзіцца ў бядзе. Ён нагадаў пра цяжкасці ахвяр канфліктаў і войнаў, прадстаўнікоў хрысціянскай супольнасці, іншых этнічных і рэлігійных груп, якія пражываюць на Блізкім Усходзе, пра абяздоленых, вымушаных пакідаць уласныя дамы і ўцякаць па прычыне беднасці, пераследу, прыродных катаклізмаў і кліматычных змен. “Дыпламатыя ў імя міру не павінна баяцца сустракаць чужынцаў, бедных і пакутуючых, а таксама слухаць тое, пра што яны могуць распавесці”, - дадаў прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН.