Францішак падарыў свой крыж пацярпелым у экалагічнай катастрофе
Сакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, мансеньёр Бруно Мары Дзюфэ адправіўся ў горад на ўсходзе Бразіліі па загаду папы Францішка, каб, перш за ўсё, завезці яго выразы спачування і салідарнасці.
Жыхарам, якія перажылі трагедыю, прадстаўнік Святога Айца перадаў папскі крыж – пектарал. Спачатку адбудзецца яго перэгрынацыя па дамах сем’яў загінулых і пацярпелых у трагедыі, затым рэліквію перададуць у архідыяцэзіяльную палату памяці, дзе ўжо створана месца, прысвечанае велізарнай экалагічнай трагедыі.
25 студзеня 2019 г. на жалезаруднай шахце на паўднёвым усходзе Бразіліі абрынулася плаціна рэзервуара з адходамі здабычы выкапняў. Затапіла бліжэйшыя фермы і раёны, дзе жылі рабочыя. У выніку разбурэння дарог, мясцовыя жыхары апынуліся адрэзанымі ад свету. Сістэмы аварыйнага папярэджання не спрацавалі.