Ватыканскія музеі з выставай у сталіцы Кітая
Як заявілі арганізатары, “такога роду супрацоўніцтва ўяўляе сабой канкрэтны жэст, які мае высокую сімвалічную каштоўнасць”.
На выставе Прыгажосць аб’ядноўвае нас – кітайскае мастацтва з Ватыканскіх музеяў (Beauty Unites Us – Chinese Art from the Vatican Museums) будуць прадстаўлены экспанаты так званай “кітайскай калекцыі” з дэпартаменту Anima Mundi. Яна ўключыла ў сябе семдзесят шэсць твораў свецкага, будысцкага і каталіцкага мастацтва. Сімвалічна, што ўсе яны будуць змешчаны ў выставачнай прасторы пекінскага архітэктурнага комплексу Забаронены горад, самага вялікага палацавага комплексу ў свеце.
Асаблівае значэнне мае група твораў кітайскіх мастакоў, якія сведчаць аб сустрэчы паміж хрысціянствам і традыцыямі Кітая, - гаворыцца ў прэс-рэлізе ініцыятывы. Таксама з Ватыканскай пінакатэкі прывезлі два незвычайных, арыгінальных шэдэўры: Адпачынак на шляху ў Егіпет Фэдэрыка Барочы і Адам і Ева ў Эдэмскім садзе Пэтэра Венцэля.
Укладам Palace Museum у выставу сталі творы кітайскага каталіцкага мастака Ву Лі і езуіта з Мілана Джузэпэ Касцільёнэ, вядомага ў Кітаі пад імем Ланг Шынінг, якія жылі і працавалі ў Паднябеснай у XVII-XVIII стагоддзях.