Апостальскі нунцый: Сірыя па-ранейшаму з’яўляецца пеклам
Гаворка ідзе пра бясплатную праграму аховы здароўя для ахвяр вайны, якая дзейнічае ўжо два гады ў трох каталіцкіх бальніцах: першая знаходзіцца ў Алепа, дзве іншыя – у Дамаску.
“Адкрытыя шпіталі” па-ранейшаму поўныя людзей, якія чакаюць дапамогі ў доўгіх чэргах. “Без гэтай гуманітарнай акцыі тысячы людзей не мелі б ніякай медыцынскай дапамогі. 95% пацыентаў з’яўляюцца мусульманамі”, - сказаў кардынал Дзэнары. Іерарх адзначыў, што каварства канфлікту ў Сірыі, у прыватнасці, у тым, што мэтай нападаў становяцца медыцынскія структуры. У краіне знішчана 54% бальніц і клінік. “Толькі з пачатку гэтага года было забіта каля 700 гуманітарных работнікаў і знішчана 30 медыцынскіх устаноў. Нашы бальніцы – самае небяспечнае месца ў свеце. Сірыя па-ранейшаму з’яўляецца пеклам”, - сказаў Апостальскі нунцый.
“Многім здаецца, што вайна скончана, але мы назіраем чарговую эскалацыю насілля, з тым, што гэта ўсё менш і менш цікавіць міжнародную супольнасць”, - падкрэсліў ватыканскі дыпламат. Ён адзначыў, што “рэфлектары” ўвагі над Сірыяй былі “пагашаны”, таму неабходна нагадаць пра трагедыю краіны.
Кардынал звярнуў увагу на маўклівую драму дзяцей, якую назваў “забойствам нявінных”. Цана, якую вымушаны плаціць самыя малыя, сапраўды высокая. “Кожны дзень нявінныя дзеці паміраюць, атрымліваюць раненні і павінны жыць з траўмай вайны”, - звярнуў увагу нунцый.
Нямецкае Таварыства народаў пад пагрозай (GfbV) песімістычна бачыць будучыню хрысціянскіх супольнасцей у Сірыі і Іраку. У абедзвюх краінах колькасць хрысціян у выніку ўцёкаў ад грамадзянскай вайны і насілля з боку мусульманскіх фундаменталістаў значна знізілася – гаворыцца ў рапарце, апублікаваным у Гётынгене. Толькі 150 тыс. хрысціян застаюцца ў Іраку, або каля 0,4% ад мясцовага насельніцтва, у той час як да першай вайны ў 1991 г. іх тут было 10%, а пасля пачатку другой у 2003 г. – 5%. Паводле справаздачы, у Сірыі пражываюць толькі ад 500 да 700 тыс. хрысціян, што азначае падзенне на 50% у параўнанні з сітуацыяй 2010 г.