Пошук

Лагатып візіту Францішка на Мадагаскар Лагатып візіту Францішка на Мадагаскар 

Мадагаскар адзначыў візіт Папы выпускам паштовай маркі

Вераснёўскі візіт папы Францішка Мадагаскар адзначыў выпускам памятнай паштовай маркі, якая з’явіцца тыражом у мільён асобнікаў.

Прэзентацыя паштовага знаку з выявай Пантыфіка і наміналам у 1000 малагасійскіх арыары (0,24 еўра) 8 жніўня 2019 г. адбылася ў сталіцы краіны – Антананарыву. У ёй, сярод іншых, прынялі ўдзел Арцыбіскуп Туамасіны, кардынал Дэзірэ Царахазана і Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Паола Гуальцьеры. З 12 жніўня марка паступіла ва ўсе паштовыя аддзяленні.

Францішак наведае Мадагаскар 6-8 верасня ў рамках сямідзённай паездкі па Паўднёва-Усходняй Афрыцы. Тут, між іншым, ён наведае Прэзідэнта, сустрэнецца з прадстаўнікамі палітыкі і грамадзянскай супольнасці, дыпкорпусам, памоліцца на Брэвіярыі ў жаночым кармэлітанскім кляштары, наведае катэдру, каб звярнуцца да епіскапату з прамовай, узначаліць малітоўную Вігілію з мадагаскарскай моладдзю. Завершыцца візіт малітвай за рабочых і сустрэчай з мясцовым духавенствам і кансэкраванымі асобамі.

30 гадоў таму, у канцы красавіка 1989 г., Мадагаскар наведаў Ян Павел II.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 жніўня 2019, 13:12