Мадагаскар адзначыў візіт Папы выпускам паштовай маркі
Прэзентацыя паштовага знаку з выявай Пантыфіка і наміналам у 1000 малагасійскіх арыары (0,24 еўра) 8 жніўня 2019 г. адбылася ў сталіцы краіны – Антананарыву. У ёй, сярод іншых, прынялі ўдзел Арцыбіскуп Туамасіны, кардынал Дэзірэ Царахазана і Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Паола Гуальцьеры. З 12 жніўня марка паступіла ва ўсе паштовыя аддзяленні.
Францішак наведае Мадагаскар 6-8 верасня ў рамках сямідзённай паездкі па Паўднёва-Усходняй Афрыцы. Тут, між іншым, ён наведае Прэзідэнта, сустрэнецца з прадстаўнікамі палітыкі і грамадзянскай супольнасці, дыпкорпусам, памоліцца на Брэвіярыі ў жаночым кармэлітанскім кляштары, наведае катэдру, каб звярнуцца да епіскапату з прамовай, узначаліць малітоўную Вігілію з мадагаскарскай моладдзю. Завершыцца візіт малітвай за рабочых і сустрэчай з мясцовым духавенствам і кансэкраванымі асобамі.
30 гадоў таму, у канцы красавіка 1989 г., Мадагаскар наведаў Ян Павел II.