Іерарх на просьбу Папы ацаніў наступствы эпідэміі Эбола ў Конга
Кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека, узначаліў св. Імшу ў дыяцэзіі Бутэмба-Бэні ў Паўночным Ківу.
У гэтую правінцыю на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пурпурат накіраваўся па волі Святога Айца, каб ацаніць цяжкасць сітуацыі, у якой рэгіён апынуўся ў сувязі з нядаўняй успышкай эпідэміі Эбола. Вірус выклікаў на гэтых тэрыторыях смерць больш за 1800 чалавек.
У ходзе паездкі кардынал Тарксан пераказаў мясцовым жыхарам пасланне ад папы Францішка, у якім Пантыфік заахвочвае кіраўнікоў мясцовых структур па ахове здароўя прыкладаць усе намаганні для нармалізацыі санітарнай сітуацыі ў рэгіёне.
23 жніўня 2019, 11:03