Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Мальты
16 верасня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Мальты Джорджа Уільяма Вэла. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
Падчас перамоў адзначаўся добры стан двухбаковых адносін паміж Мальтай і Апостальскай Сталіцай. Звярталася ўвага на важнасць рэлігійных каштоўнасцей у культуры і жыцці мальтыйскага народу, уклад Каталіцкага Касцёла ў адукацыйную сферу.
Бакі закраналі некаторыя выклікі, на якія павінна адказаць краіна. У прыватнасці гаворка ішла пра праблему міграцыі ў Еўропу, у вырашэнні якой задзейнічаны Касцёл і мальтыйскі ўрад, а таксама пра абарону навакольнага асяроддзя. Адбыўся абмен поглядамі на рэгіянальную сітуацыю, з асаблівай спасылкай на праблемы Міжземнамор’я.
16 верасня 2019, 12:16