Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі форум па ненасіллі да 150-годдзя Гандзі

Да 150-годдзя з дня нараджэння Махатмы Гандзі, “апостала ненасілля”, Папская рада па міжрэлігійным дыялогу прымеркавала адмысловы форум, якія прайшоў у Рыме 1 кастрычніка 2019 г.

У міжнародным міжрэлігійным семінары на тэму “Братэрская любоў і ненасілле за сусветную гармонію і мір” прынялі ўдзел пяцьдзясят навукоўцаў і актывістаў за мір і ненасілле з розных рэлігійных традыцый.

Праца была сканцэнтравана вакол Дакумента з Абу-Дабі аб “Чалавечым братэрстве” і накіравана на вострую патрэбу ў ненасіллі ў сучасным свеце і пошук спосабаў і сродкаў садзейнічання міру і згодзе, выхаванню да сяброўства і братэрства.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2019, 11:16