Японскія СМІ шырока пра заклік Пантыфіка да бяз’ядзернага свету
Нядзельны візіт папы Францішка ў Нагасакі і Хірасіму атрымаў шырокае асвятленне ў японскіх СМІ, а яго выступленне з заклікам да бяз’ядзернага свету было прынята ў краіне надзвычай добра.
Японскае агенцтва Kyodo апублікавала поўны тэкст прамовы Пантыфіка. У сваю чаргу The Japan Times на сваім англамоўным сайце прадставіла поўны відэазапіс візіту Папы ў Нагасакі.
Japan Today піша, што ў Нагасакі Святы Айцец настойліва заклікаў сусветных лідараў забараніць ядзерную зброю. Газета адзначае, што Францішак ідзе далей, чым яго папярэднікі, бо асуджае не толькі выкарыстанне ядзернай зброі, але і валоданне ёй. Яна публікуе сведчанні тых, хто выжыў у выніку выбуху атамных бомб у Хірасіме і Нагасакі ў 1945 г.
Таксама брытанскія і амерыканскія СМІ, такія як BBC, The Time, The Guardian, Washington Post, пішуць пра заклік да ядзернага раззбраення, які Папа скіраваў да свету ў Нагасакі.
26 лістапада 2019, 11:47