1574942380827.jpg

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Эстоніі

28 лістапада 2019 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд. Пасля яна мела размову з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас сардэчных перамоў звярталася ўвага на добрыя двухбаковыя адносіны. Узгадваўся візіт Святога Айца ў Эстонію ў 2018 г. з нагоды 100-годдзя незалежнасці краіны. Абмяркоўваліся пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку, роля адукацыі, сацыяльнай справядлівасці і аховы навакольнага асяроддзя.

Бакі звярталі ўвагу на тэмы рэгіянальнага і міжнароднага характару, сярод якіх мір і бяспека, важнасць шматбаковых намаганняў на карысць прадухілення і вырашэння канфліктаў, з асаблівай увагай да сітуацыі ва Украіне, а таксама да выклікаў, якія тычацца будучыні Еўропы.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лістапада 2019, 14:04