Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Кіпру Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Кіпру 

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Кіпра

18 лістапада 2019 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Кіпра Нікаса Анастасіядыса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе візіту звяртался ўвага на добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кіпр. Гаворка ішла пра ўнутраную сітуацыю ў краіне, выказвалася пажаданне на аднаўленне перамоў, накіраваных на спрыянне працэсу ўз’яднання. Закраналіся таксама некаторыя пытанні, што ўяўляюць узаемны інтарэс, сярод якіх прыняцце бежанцаў і выклікі, звязаныя з гэтым, рэлігійная свабода і правы меншасцяў.

Бакі абмяркоўвалі сітуацыю ў заходнім Міжземнамор’і і ўсім рэгіёне, падкрэсліваючы патрэбу ў спрыянні міру і стабільнасці праз дыялог і перамовы, павагу да правоў чалавека і міжнароднага права.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 лістапада 2019, 12:32