Францішак сустрэўся з польскім прафсаюзам “Салідарнасць”
4 снежня 2019 г. Папа прыняў у Ватыкане дэлегацыю польскага прафсаюза “Салідарнасць” і Міжнароднага цэнтра даследаванняў феномена салідарнасці.
Дзякуючы сваім гасцям за служэнне на карысць агульнага дабра і асобных прафесійных груп у Польшчы, Пантыфік звярнуў іх увагу на тое, “што шчыры пошук дабра, праўды і справядлівасці заўсёды суправаджаецца прысутнасцю Бога”.
“Прыкметай адкрытасці да Духа Божага з’яўляецца салідарнасць з асобамі, пазбаўленымі неад’емных правоў, што выяўляецца ў адукацыйным і працоўным асяроддзі, у сацыяльных, эканамічных, палітычных і міжнародных адносінах”, - сказаў Пантыфік.
, - заўважыў ён.
“У дыялогу з дзяржавай і грамадствам Касцёл не мае гатовых рашэнняў па ўсіх канкрэтных пытаннях. Аднак, разам з іншымі грамадскімі сіламі, падтрымлівае тыя прапановы, якія найбольш адпавядаюць годнасці чалавечай асобы і агульнаму дабру”, - звярнуў увагу Папа.
Францішак лічыць, што трэба памятаць пра ўмову станоўчых змен у сацыяльных структурах, якой з’яўляецца, перш за ўсё, змена мыслення, перакананняў і поглядаў, якія прышчапляюцца ўжо ў маладым узросце. Структурныя змены, якія не вядуць да новых перакананняў і стаўлення, заўважыў ён, прычыняцца да таго, што тыя ж структуры раней ці пазней стануць карумпіраванымі, грувасткімі і бясплённымі.
Пантыфік абяцаў маліцца аб дарах Святога Духа для ўсіх членаў польскага прафсаюза, каб яго ініцыятывы заўсёды былі натхнёныя хрысціянскім прынцыпам: “Насіце цяжары адзін аднаго” (Гал 6, 2).