Барталамей І выступіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе
“Мы не можам сказаць, што мы гэтага не ведалі”, - дадаў Барталамей І. На яго думку, самае страшнае ў тым, што “мы падвяргаем самых слабых з нас наступствам нашага бязлітаснага здабыцця энергіі”. Менавіта таму Патрыярх запатрабаваў ад прадпрымальнікаў і спажыўцоў актыўных дзеянняў па абароне клімату і стварэння, таму што дагэтуль было зроблена вельмі мала.
Іерарх падкрэсліў, што “існуе вялікая адлегласць паміж розумам, сэрцам і дзеяннем”, а “свет чакае і глядзіць”, наколькі “мы нясём адказнасць за свае дзеянні”.
Маладая шведская экалагічная актывістка Грэта Тунберг таксама выступіла ў Давосе, заклікаючы сусветных палітычных і эканамічных лідараў прыслухацца да голасу моладзі. Яна адзначыла глабальную бяздзейнасць ва ўмовах змены клімату нават пасля шматмесячнай мабілізацыі моладзі ва ўсім свеце. “Мы ўсе змагаемся за экалогію і клімат. Але калі мы паглядзім на гэта ў больш шырокай перспектыве, у прынцыпе нічога не было зроблена”, - падкрэсліла шаснаццацігадовая дзяўчына.