greek-orthodox-ecumenical-patriarch-bartholom-1543516770352.JPG

Барталамей І выступіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе

Патрыярх Канстантынопальскі нагадаў сусветным эканамістам пра гісторыю лявітаў. “Мы эксплуатавалі Зямлю і асудзілі на выміранне яе віды”, - заявіў ён на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

“Мы не можам сказаць, што мы гэтага не ведалі”, - дадаў Барталамей І. На яго думку, самае страшнае ў тым, што “мы падвяргаем самых слабых з нас наступствам нашага бязлітаснага здабыцця энергіі”. Менавіта таму Патрыярх запатрабаваў ад прадпрымальнікаў і спажыўцоў актыўных дзеянняў па абароне клімату і стварэння, таму што дагэтуль было зроблена вельмі мала.

Іерарх падкрэсліў, што “існуе вялікая адлегласць паміж розумам, сэрцам і дзеяннем”, а “свет чакае і глядзіць”, наколькі “мы нясём адказнасць за свае дзеянні”.

Маладая шведская экалагічная актывістка Грэта Тунберг таксама выступіла ў Давосе, заклікаючы сусветных палітычных і эканамічных лідараў прыслухацца да голасу моладзі. Яна адзначыла глабальную бяздзейнасць ва ўмовах змены клімату нават пасля шматмесячнай мабілізацыі моладзі ва ўсім свеце. “Мы ўсе змагаемся за экалогію і клімат. Але калі мы паглядзім на гэта ў больш шырокай перспектыве, у прынцыпе нічога не было зроблена”, - падкрэсліла шаснаццацігадовая дзяўчына.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 студзеня 2020, 12:50