1577885113070.jpg

Францішак пра сітуацыю ў свеце: захаваць дыялог і самакантроль

Пантыфік занепакоены цяперашняй міжнароднай сітуацыяй, якая адзначаецца нарастаннем канфліктнасці. У гэтым ён прызнаўся 5 студзеня 2020 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

“У многіх частках свету адчуваецца страшнае напружанне. Вайна прыносіць толькі смерць і разбурэнне. Заклікаю ўсе бакі захаваць полымя дыялогу і самакантролю і пазбавіцца цені варожасці”, - сказаў Францішак. Ён заклікаў вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра да малітвы за дар міру ў свеце.

Святы Пасад занепакоены эскалацыяй канфлікту паміж Вашынгтонам і Тэгеранам, выкліканай смерцю генерала Касэма Сулеймані, ключавой фігуры іранскага істэблішменту, забітага ў Багдадзе ў выніку ракетнага ўдару ЗША. Улады Ірана расцанілі амерыканскі рэйд як акт тэрарызму. Прэзідэнт краіны Сэйед Алі Хамэнэі паабяцаў “жорсткую помсту”.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 студзеня 2020, 12:37