members-of-a-rescue-team-search-for-victims-a-1548693837017.JPG

Пантыфік салідарны з ахвярамі экалагічнай катастрофы ў Бразіліі

Францішак узгадаў экалагічную катастрофу, якая адбылася год таму ў Брумадзінью, на паўднёвым усходзе Бразіліі, выказваючы ў відэазвароце сваю блізкасць да сем’яў загінулых, мясцовага грамадства і Касцёла.

25 студзеня 2019 г. у выніку прарыву дамбы, якая стрымлівала адходы ад здабычы руды, гразевы паток пахаваў пад сабой кафэ, дзе абедалі сотні рабочых, затым абрынуўся на бліжэйшыя дамы, машыны і дарогі. У выніку экалагічнай катастрофы былі разбураны прылеглыя да берагоў ракі Каза-Бранка аб’екты.

“У гэтую першую гадавіну трагедыі ў Брумадзінью мы молімся за загінулых 272 братоў і сясцёр. Шкадуем аб забруджванні ўсяго басейна ракі. Выказваем салідарнасць сем’ям загінулых, падтрымку архідыяцэзіі і ўсім людзям, якія пакутуюць і якім патрэбна наша дапамога. Праз заступніцтва св. Паўла, няхай Бог дапаможа нам аднавіць і абараніць наш агульны дом” - адзначыў у відэазвароце салідарнасці Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 студзеня 2020, 12:58