1580643155100.JPG

Каранавірус: Святы Пасад дапамагае Кітаю

Святы Пасад накіраваў у Кітай каля 600-700 тыc. масак для прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, - паведаміў віцэ-рэктар Папскага ўніверсітэта “Урбаніяна”.

А. Вінчэнца Хан Дуо каардынуе ініцыятыву, якую рэалізуе Папскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі ў супрацоўніцтве з Ватыканскай аптэкай і супольнасцю кітайцаў, якія жывуць у Італіі.

У Ватыкане эпідэмія каранавіруса не выклікала надзвычайнай сітуацыі. Упраўленне па пытаннях аховы здароўя і гігіены накіравала інфармацыйную запіску пра каранавірус уладам, адказным за доступ у Дзяржаву. “Ніякіх абмежавальных мер не прынята, паколькі яны лічацца непатрэбнымі”, - запэўніў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2020, 13:10