1570978098739.JPG

Старшыня епіскапата Англіі і Уэльса пра наступствы Brexit

У той момант, калі Вялікабрытанія афіцыйна пакідае Еўрасаюз, у нас застаецца шанец выйсці за межы падзелаў, бачных на многіх узроўнях нашага грамадства, - лічыць старшыня епіскапату Англіі і Уэльса.

Кардынал Вінцэнт Нікалс заклікаў сваіх землякоў да паўсядзённай дабрыні: заставацца добрымі суседзямі, вітаць незнаёмых людзей і клапаціцца пра самых уразлівых у грамадстве. “Такім чынам мы спрыяем агульнаму дабру на любым узроўні грамадства, ад нацыянальнай палітыкі да індывідуальнай велікадушнасці, асабліва ў адносінах да людзей, якія знаходзяцца ў складаных сітуацыях і на раздарожжы. Як католікі, разам з усімі людзьмі добрай волі мы імкнёмся адыграць сваю ролю ў гэтым пачынанні”, - сказаў арцыбіскуп Вэстмінстэрскі.

Злучанае Каралеўства перастала быць часткай Еўрасаюза. Членства Вялікабрытаніі, якое доўжылася 47 гадоў, афіцыйна завяршылася ў ноч на 1 лютага 2020 г. Такім чынам была рэалізавана воля брытанцаў, якія на рэферэндуме 2016 г. выказаліся за выхад з ЕС. Тады ў галасаванні прынялі ўдзел больш за 33 млн чалавек, перамаглі прыхільнікі Brexit – 52% супраць 48%.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лютага 2020, 12:45