1587557278452.jpg

COMECE: адсутнасць салідарнасці – смерць для адзінай Еўропы

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) перасцерагае ад адыходу ад еўрапейскіх каштоўнасцей падчас пандэміі коронавіруса.

Еўрапейскі саюз, здаецца, паралізаваны, а дзяржавы-члены кіруюцца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, - заўважыў кардынал Жан-Клод Олерыш, старшыня аб’яднання епіскапатаў, у інтэрв’ю італьянскаму La Civilta Cattolica. “Адсутнасць салідарнасці падчас крызісу можа нанесці смяротную шкоду Еўрасаюзу”, - выказаў меркаванне ён.

Арцыбіскуп Люксембурга баіцца расчаравання людзей многімі еўрапейскімі праектамі. “Немагчыма пабудаваць Еўропу без ідэі Еўропы, без ідэалаў”, - падкрэсліў іерарх.

Кардынал Олерыш заклікаў ЕС распрацаваць план для перыяду пасля каронавіруса, звяртаючы асаблівую ўвагу на бедныя краіны. “Гэта будзе апошні шанец для еўрапейскага праекта, і я шчыра спадзяюся, што паўночныя краіны будуць рэалізаваць пакет салідарнасці з краінамі паўднёвай Еўропы не вымагальніцкімі метадамі, а ўсімі магчымымі намаганнямі”, - сказаў старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці.

23 красавіка 2020, 12:38