Францішак працягвае дапамагаць краінам, пацярпелым ад COVID-19
Пасол краіны пры Апостальскай Сталіцы Хасэ Луіс Альварэс Паласіа паведаміў, што прылады ўжо пакінулі Ватыкан і прыбудуць у краіну ў бліжэйшыя дні.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, колькасць станоўчых выпадкаў COVID-19 у паўднёваамерыканскай краіне перавышае 47 тыс. Памерлых амаль 4 тыс. Ад каронавіруса найбольш пацярпелі пяць правінцый: Гуаяс, Манабі, Пічынча, Лос-Рыас і Эль-Ора.
Францішак таксама ахвяраваў дзесяць апаратаў ШВЛ для Сірыі і тры для шпіталя св. Юзафа ў Іерусаліме. Дыягнастычнае абсталяванне было накіравана ў бальніцы Газы і Бэтлеема. У красавіку шпіталь у Бергама, італьянскім горадзе, найбольш пацярпелым ад пандэміі, атрымаў 60 тыс. еўра, а дамы для пажылых людзей у Умбрыі – розныя сантэхнічныя матэрыялы.
У пачатку красавіка Пантыфік таксама падтрымаў стварэнне адмысловага атыкрызіснага фонду для барацьбы з пандэміяй і зрабіў у яго першы ўзнос – 750 тыс. долараў ЗША. Дапамога ўжо прыйшла ў Чад – адну з самых бедных краін свету, – дзе пандэмія прывяла жыхароў да крайняй галечы; у дыяцэзію Дзілі ва Усходнім Тыморы і на Мадагаскар – там, між іншым, дапамаглі бедным і шматдзетным сем’ям аплаціць навучанне дзяцей.