Штаб-кватэра ААН у Жэневе Штаб-кватэра ААН у Жэневе 

Святы Пасад: прыніжаючы годнасць іншага, топчам сваю

Расавая дыскрымінацыя з’яўляецца абсалютна непрымальнай, - падкрэсліў Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Арцыбіскуп Іван Юркавіч прыняў удзел у экстранных дэбатах прысвечаных тэме: “Актуальныя парушэнні правоў чалавека на расісцкай глебе, жорсткасць паліцыі і насілле супраць мірных пратэстаў”, якія прайшлі ў рамках 43-й сесіі Рады па правах чалавека. Ватыканскі дыпламат заклікаў усе дзяржавы “прызнаваць, абараняць і падтрымліваць фундаментальныя правы кожнага чалавека”.

“Усе члены чалавечай сям’і створаны на вобраз і падабенства Бога і з’яўляюцца роўнымі ў іх неад’емнай годнасці, незалежна ад расы, нацыянальнасці, полу, паходжання, культуры і рэлігіі”

, - сцвердзіў арцыбіскуп Юркавіч.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы нагадаў заклік Папы, стаяць на абароне святасці кожнага чалавечага жыцця, застаючыся талерантнымі, не дапускаючы расізму і адчужэння.

“Настаў час пакласці канец забабонам, прадузятасці, узаемнаму недаверу, якія ляжаць у аснове дыскрымінацыі, расізму і ксенафобіі. Ніхто не павінен адчуваць сябе ізаляваным і ніхто не мае дазволу на парушэнне годнасці і правоў іншых. Прыніжэнне недатыкальнай годнасці іншага чалавека, азначае прыніжэнне ўласнай годнасці”, - звярнуўся да ўдзельнікаў дэбатаў дыпламат.

Арцыбіскуп Юркавіч падкрэсліў, што насілле з’яўляецца дэструктыўнай і самагубнай з’явай, бо з ім “мы нічога не набываем, але шмат губляем”.
 

19 чэрвеня 2020, 11:31