Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа перадаў дыхальны апарат для палявога шпіталя ў Бразіліі

Святы Айцец ахвяраў для палявога шпіталя ў горадзе Мараба апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх і сучасны тэрмометр, - паведаміў Vatican News мясцовы біскуп Вітал Карбэліні.

Іерарх запісаў кароткі відэаролік, у якім падзякаваў Папу за дар і запэўніў, што медыцынскае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца дзеля дабра самых патрабуючых. Біскуп выказаў спадзяванне, што дзякуючы яму будзе выратавана шмат чалавечых жыццяў.

“Папа трымае ў сваім сэрцы карэнныя народы, бо іх правы часта парушаюцца. Улады не звяртаюць увагі на гэтых людзей. Адбываецца нашэсце на іх землі, лясы, рэкі. Неабходна глядзець на гэтых людзей з любоўю, дапамагаць ім жыць добра”, - заўважыў біскуп. Ён патлумачыў, што менавіта гэту мэту пераследуе перадача медыцынскага абсталяванне ў палявы шпіталь для прадстаўнікоў карэнных народаў з каронавірусам.

На працягу мінулых тыдняў ад імя Святога Айца ў розныя клінікі свету былі перададзены 35 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. У Бразілію было адпраўлена чатыры, адзін з якіх – у шпіталь у Марабе.

Святы Пасад ад самага пачатку пандэміі актыўна дапамагае краінам у розных частках свету ў барацьбе з каронавірусам. Медыцынскае абсталяванне, маскі, сродкі дэзынфекцыі, дыягнастычныя камплекты і іншыя санітарных сродкі, патрэбныя для барацьбы з інфекцыяй, пастаўляліся ад імя Францішка ў шпіталі на ўсіх кантынентах.
 

14 ліпеня 2020, 13:30