Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік аказаў дапамогу Сусветнай харчовай праграме

Святы Айцец зрабіў ахвяраванне на карысць Сусветнай харчовай праграмы на знак сваёй салідарнасці з беднымі перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавіруса.

“Францішак распарадзіўся перадаць Сусветнай харчовай праграме сімвалічнае ахвяраванне ў памеры 25 тыс. еўра, у якасці чарговага знаку свайго клопату перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі”, - паведаміла 3 ліпеня 2020 г. Зала Друку Святога Пасаду.

Ахвяраванне было перададзена праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і ў супрацоўніцтве з Пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Міжнародным фондзе сельскагаспадарчага развіцця і Сусветнай харчовай праграме.

Паведамляецца, што гэты жэст з’яўляецца выразам блізкасці Святога Айца да людзей, якія пацярпелі ад пандэміі, а таксама да ўсіх, хто аказвае дапамогу ў вырашэнні першасных патрэб, бедным, самым слабым і ўразлівым членам нашага грамадства.

Сваім ахвяраваннем Папа па-бацькоўску падбадзёрвае гуманітарную дзейнасць Сусветнай харчовай праграмы і краін, якія ў гэты крызісны час, жадаюць далучыцца да розных формаў падтрымкі інтэгральнага развіцця і сферы аховы здароўя, супрацьдзеяння сацыяльнай нестабільнасці, адсутнасці харчовай бяспецы, беспрацоўю, якое расце, а таксама калапсу эканамічных сістэм найбольш уразлівых краін.
 

04 ліпеня 2020, 08:40