Пантыфік пра важнасць адпачынку і неабходнасць працы
Францішак адзначыў важнасць адпачынку і працы ў гэты складаны для сусветнай эканомікі перыяд. “Без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца”, - адзначыў ён 2 жніўня 2020 г.
“Спадзяюся, што ў гэты перыяд многія людзі будуць мець магчымасць пражыць некалькі дзён у адпачынку і кантакце з прыродай, і падчас іх змогуць звярнуць увагу на духоўнае вымярэнне. У той жа час, я спадзяюся, што дзякуючы аб’яднанню прыхільнасці ўсіх палітычных і эканамічных лідараў праца будзе адноўлена: без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца. Будзем маліцца за гэта”, - сказаў Папа.
Ён заклікаў да салідарнасці ў крызісны для свету перыяд, звязаны з наступствамі пандэміі.
02 жніўня 2020, 12:12