Дзяржсакратар прыняў удзел у адкрыцці навуковага форума
Дзяржсакратар нагадаў удзельнікам сустрэчы галоўныя прынцыпы вучэння папы Францішка, заклікаючы прымаць па-сапраўднаму этычныя рашэнні, ставячы ў цэнтр дзейнасці і ў якасці галоўнай мэты сваіх навуковых даследаванняў чалавека ва ўсёй яго цэласнасці.
У рамках форума запланавана больш за 150 сустрэч, канферэнцый, выстаў, якія стануць нагодай для дыялогу паміж навукай і тэхналогіямі, грамадствам і палітыкай. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форума будуць устойлівасць, навакольнае асяроддзе і ахова здароўя, што асабліва актуальна ў кантэксце пандэміі COVID-19.
Мясцовы Касцёл прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы. Арцыбіскуп Трыеста Джампаола Крэпальдзі ў паведамленні з нагоды форума распавёў, што на працягу некалькіх гадоў у дыяцэзіі дзейнічае “Лабараторыя веры і навукі”, ва ўзаемадзеянні з рэгіянальнымі ўладамі ствараецца “Даследчы інстытут па пытаннях этыкі, навукі і тэхналогій у экуменічным кантэксце”.