Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Хрыстафор Клавій Хрыстафор Клавій 

Знойдзена вада ў месяцовым кратэры, названым у гонар езуіта

На Месяцы, у кратары, названым у гонар нямецкага езуіта XVI ст., кс. Хрыстафора Клавія, была знойдзена вада. Адкрыццё зрабіла Стратасферная абсерваторыя інфрачырвонай астраноміі ў ЗША.

На здзіўленне навукоўцаў, сляды вады знаходзяцца на асветленай сонцам паверхні Месяца. Да гэтага часу меркавалася, што яны сустракаюцца толькі ў халодных, цяністых месцах.

Кратэр Клавій размешчаны ў паўднёвым паўшар’і Месяца. Ён бачны з Зямлі дзякуючы велізарным памерах.

Хрыстафор Клавій нарадзіўся ў Бамбергу ў 1538 г. Пасля заканчэння навучання ў партугальскай Каімбры ўзначаліў матэматычны факультэт Рымскага езуіцкага Collegium Romanum. На гэтай пасадзе ён працаваў да канца жыцця. Памёр 6 лютага 1612 г.

Клавій таксама праславіўся сваім удзелам у камісіі па каляндарнай рэформе, створанай папам Грыгорыем XIII, і па сутнасці з’яўляецца сааўтарам грыгарыянскага календара.

Варта адзначыць: што з 15 цяперашніх супрацоўнікаў Ватыканскай абсерваторыі 13 з’яўляюцца езуітамі. Яна размешчана ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, а таксама мае даследчы цэнтр у Тусоне ў ЗША.
 

27 кастрычніка 2020, 13:56
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031