Знойдзена вада ў месяцовым кратэры, названым у гонар езуіта
На здзіўленне навукоўцаў, сляды вады знаходзяцца на асветленай сонцам паверхні Месяца. Да гэтага часу меркавалася, што яны сустракаюцца толькі ў халодных, цяністых месцах.
Кратэр Клавій размешчаны ў паўднёвым паўшар’і Месяца. Ён бачны з Зямлі дзякуючы велізарным памерах.
Хрыстафор Клавій нарадзіўся ў Бамбергу ў 1538 г. Пасля заканчэння навучання ў партугальскай Каімбры ўзначаліў матэматычны факультэт Рымскага езуіцкага Collegium Romanum. На гэтай пасадзе ён працаваў да канца жыцця. Памёр 6 лютага 1612 г.
Клавій таксама праславіўся сваім удзелам у камісіі па каляндарнай рэформе, створанай папам Грыгорыем XIII, і па сутнасці з’яўляецца сааўтарам грыгарыянскага календара.
Варта адзначыць: што з 15 цяперашніх супрацоўнікаў Ватыканскай абсерваторыі 13 з’яўляюцца езуітамі. Яна размешчана ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа, а таксама мае даследчы цэнтр у Тусоне ў ЗША.