Ватыканская клініка атрымала “дзіцячую” прэмію UEFA
50 тыс. еўра будуць накіраваны на новую ініцыятыву, звязную з спортам і здароўем на карысць дзяцей, падлеткаў і сем’яў. Яна прадугледжвае стварэнне мультымедыйных паслуг і прадуктаў. Лічбавая платформа пачне дзейнічаць ужо ў пачатку 2021 г.
“Саюз паміж спецыялістамі ў галіне спорту і аховы здароўя мае прынцыповае значэнне для павышэння якасці жыцця і дабрабыту нашых дзяцей нават пры наяўнасці паталогій або фізічных абмежаванняў”, - адзначыла кіраўнік педыятрычнай клінікі Марыэла Энак.
Італьянская федэрацыя футбола з 2019 г. дапамагла ватыканскім педыятрам правесці некалькі важных ініцыятыў па зборы сродкаў на лячэнне дзяцей. У лістападзе жаночая і мужчынская нацыянальныя зборныя Італіі далучыліся да кампаніі Yes Mask, якая праводзіцца ватыканскай клінікай у Instagram для прасоўвання выкарыстання дзецьмі ахоўных масак падчас пандэміі каронавіруса.