Caritas: у Еўропе павялічваецца колькасць бяздомных
Аналіз падрыхтавала італьянская Caritas і прымеркавала яго да 31-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны і 70-годдзя Дэкларацыі Шумана.
“Мы правялі, магчыма, крыху рызыкоўную паралель, якая, аднак, адлюстроўвае падзенне адной сцяны і адсутнасць дамашніх сцен, якія маглі б вярнуць людзям годнасць”, - патлумачыў Паоло Бэчэгата, віцэ-старшыня каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, у інтэрв’ю Vatican News.
, - сцвярджаецца ў Дасье.
З яго вынікае, што ў Еўропе налічваецца 700 тыс. бяздомных; за дзесяць гадоў гэтая лічба павялічылася на 70%. У Італіі больш за 1,8 млн сем’яў знаходзяцца ва ўмовах абсалютнай беднасці. Неабходнасць арэндаваць жыллё толькі пагаршае сітуацыю. У краіне 51 тыс. бяздомных, умовы якіх пагоршыліся яшчэ больш у сувязі з пандэміяй каронавіруса.
Сёння дзяржаўнае жыллё Італіі складае 4% нацыянальнага жыллёвага фонду і такім чынам ахоплівае мінімальную долю насельніцтва – пятую частку рынку арэнднага жылля. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе.
, - адзначаюць аналітыкі італьянскай Caritas.
У рамках еўрапейскага заканадаўства права на жыллё ўваходзіць у выключную кампетэнцыю кожнай асобна ўзятай дзяржавы. “Па гэтай прычыне сістэма дзяржаўнай жыллёвай палітыкі аказваецца неаднароднай, а ўзровень даступнасці жылля – нераўнамерны. Тым не менш, у Еўропе назапашаны багаты інавацыйны вопыт, з якога можна пачарпнуць карысныя кірункі працы, каб спрыяць лепшаму выкананню фундаментальнага права на годнае жыллё”, - падсумавалі аўтары дакумента.