“Эканоміка Францішка”: прыбытак – не выключны прыярытэт
Выкладчык Міланскага каталіцкага ўніверсітэта лічыць, што неабходна лячыць дэфармацыі рынку, якія ствараюць няроўнасць. Эканоміцы патрэбна душа, перафарміраванне яе такім чынам, каб прыбытак уладальнікаў прыватнага бізнесу не быў выключным прыярытэтам.
Як вырашыць анамаліі, якія існуюць на фінансавых рынках? Гэтае пытанне шмат разоў задаваў Францішак. Гаворка ідзе пра выкараненне няроўнасці, але і пра стварэнне эканомікі, арыентаванай на дабрабыт чалавека і грамадства ў цэлым, рэальны і канкрэтны дабрабыт з улікам запатрабаванняў самых слабых. Гаворка ідзе пра свет устойлівага развіцця, дзе гэты баланс выяўляецца ў павазе і падтрыманні агульнага дома, магчымасці дасягнуць самай важнай мэты, якая заключаецца ў пабудове і падтрыманні міру”, - падкрэсліў у размове з Vatican News прафесар Каруза.
Анлайн-сустрэча “Эканоміка Францішка” праходзіла 19-21 лістапада 2020 г., хоць першапачаткова яго ўдзельнікі планавалі сабрацца ў Асізі. У ёй прынялі ўдзел маладыя эканамісты і прадпрымальнікі з 115 краін.