Католікі Францыі супраць забароны публічных набажэнстваў уладамі
Каталіцкаму Касцёлу ў Францыі і іншым канфесіям улады дазволяць праводзіць набажэнствы з удзелам вернікаў, забароненыя цяпер з прычыны пандэміі, не раней за 1 снежня 2020 г.
Пра гэта прадстаўнікам рэлігійных арганізацый краіны паведаміў прэм’ер-міністр.
Старшыня французскага епіскапату, арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор удакладніў, што аднаўленне набажэнстваў будзе магчыма толькі пры захаванні строгіх санітарных правіл.
У Францыі з 30 кастрычніка дзейнічаюць каранцінныя меры, у тым ліку забарона на ўсе рэлігійныя мерапрыемствы, акрамя пахавання з удзелам не больш за трыццаць чалавек і шлюбаў з шасцю ўдзельнікамі цырымоніі.
Католікі правялі акцыі пратэсту, патрабуючы ад уладаў дазволіць удзельнічаць у набажэнствах. У іх падтрымку выступіў старшыня Сенату Жэрар Ларше, які ў інтэрв’ю тэлеканалу LCI выказаў меркаванне, што набажэнствы маглі б аднавіцца пры ўмове выканання санітарных нормаў.
18 лістапада 2020, 13:56