На папскі Twitter падпісаліся 52 мільёна чалавек
Большасць людзей сочыць за твітамі Пантыфіка на англійскай (36,19%) і іспанскай (35,65%) мовах, затым ідуць італьянская (9,55%), партугальская (9,53%), французская (3,11%), польская (2,06%), лацінская (1,80%), нямецкая (1,24%) і арабская (0,88%) версіі.
Нараджэнне папскага Twitter адбылося амаль праз 82 гады пасля першага паведамлення Пія XI на Ватыканскім радыё.
З самага пачатку дзейнічалі восем версій профілю @Pontifex: англійская, французская, іспанская, нямецкая, польская, партугальская, італьянская і арабская, а 17 студзеня 2013 г. бала створана лацінская.
Ужо 15 студзеня 2013 г. за папскімі твітамі сачылі 2 мільёны карыстальнікаў, праз месяц іх было ўжо 3 мільёны. 28 лютага, калі Бэнэдыкт XVI афіцыйна завяршыў свой пантыфікат, дзейнасць профілю была часова прыпынена.
Францішак аднавіў працу @Pontifex праз чатыры дні пасля абрання, даслаўшы 17 сакавіка 2013 г. сваё першае кароткае паведамленне. У канцы 2013 г. профіль меў ужо 10 мільёнаў падпісчыкаў. Папскія твіты з’яўляюцца на профілі амаль штодзённа і датычаць актуальных сусветных і касцёльных падзей.